Хірург-робат уступіў у клінічныя выпрабаванні

2021-09-02 17:36:00
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Эндаскапічны хірургічны робат у галіне гінекалогіі, распрацаваны кітайскай кампаніяй, уступіў у фазу клінічных выпрабаванняў, што азнаменавала важны тэхналагічны прарыў у айчыннай вытворчасці хірургічных робатаў.

Распрацоўшчыкам новага робата з'яўляецца кампанія Edge Medical Robotics Co., Ltd. са штаб-кватэрай у Шэньчжэне. Кампанія спецыялізуецца ў распрацоўцы і вытворчасці медыцынскай робататэхнікі.

З дапамогай робата гінеколагі змогуць больш якасна выконваць аперацыі. Акрамя таго, рабатызаваная хірургія дазволіць паменшыць хірургічныя траўмы пасля аперацый, а таксама паскорыць працэс выздараўлення пацыентак.

Клінічныя выпрабаванні новага робата пачаліся ў Галоўным шпіталі Народна-вызваленчай арміі Кітая ў Пекіне і Першай бальніцы Чжэнчжоўскага ўніверсітэта ў правінцыі Хэнань.

Галоўны выканаўчы дырэктар кампаніі Edge Medical Robotics Ван Цзяньчэнь назваў новую распрацоўку важным крокам на шляху развіцця айчынных медыцынскіх тэхналогій. Ён адзначыў, што з-за тэхналагічных бар'ераў на кітайскім рынку хірургічных робатаў доўгі час дамінавала замежная прадукцыя.“На сапраўдны момант толькі некалькі буйных бальніц у Кітаі змаглі набыць хірургаў-робатаў для гінекалагічных аперацый. Высокія выдаткі робяць такія рабатызаваныя аперацыі недаступнымі для большасці пацыентак, што абмяжоўвае развіццё рабатызаванай хірургіі ў Кітаі”, -- сказаў Ван Цзяньчэнь.

“Хірург-робат айчыннай распрацоўкі мае перавагу ў плане суадносін "кошт-якасць" у параўнанні з замежнымі аналагамі і, адпаведна, мае велізарны патэнцыял для эксплуатацыі ў мясцовых медустановах”, -- адзначыла гінеколаг Першай бальніцы Чжэнчжоўскага ўніверсітэта Цзі Мэй. Меркаванне Цзі Мэй падзяляе і дырэктар гінекалагічнага аддзела Галоўнага шпіталя НВАК Мэн Юаньгуан. Паводле яго слоў, прымяненне падобнай медыцынскай прадукцыі ў мясцовых медустановах дазволіць большай колькасці пацыентак скарыстацца высакаякасным медабслугоўваннем.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ