Ван І правёў сустрэчу са спецпасланнікам прэзідэнта ЗША Д. Кэры па пытаннях клімату

2021-09-02 17:38:03
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Міністр замежных спраў Ван І ў рэжыме відэаканферэнцыі правёў сустрэчу са спецыяльным пасланнікам прэзідэнта ЗША па клімаце Джонам Кэры, які знаходзіцца ў Цяньцзіне, дзе прымае ўдзел у кітайска-амерыканскіх кансультацыях па пытаннях змены клімату.

Як адзначыў Ван І, Кітай і ЗША -- дзве буйныя дзяржавы, і супрацоўніцтва паміж імі -- адзіна дакладны выбар. Кітай і ЗША наладзілі дзейсны дыялог і супрацоўніцтва ў галіне двухбаковых адносін, а таксама па змяненні клімату, што прынесла абодвум краінам народам практычную выгаду.

Па словах Ван І, за апошнія гады кітайска-амерыканскія адносіны рэзка пагоршыліся і сутыкнуліся з сур'ёзнымі цяжкасцямі з-за таго, што ЗША дапусцілі важныя стратэгічныя памылкі ў дачыненні да Кітая. ЗША варта распачаць практычныя дзеянні для паляпшэння кітайска-амерыканскіх адносін, наладзіць супрацоўніцтва з Кітаем на двухбаковым, рэгіянальным і глабальным узроўнях на аснове прынцыпаў узаемапавагі, роўнасці і ўзаемнай выгады.

Як адзначыў Ван І, кітайска-амерыканскае кліматычнае супрацоўніцтва не толькі адпавядае інтарэсам абодвух бакоў, але і мае шырокія перспектывы развіцця. Кітайска-амерыканскае супрацоўніцтва ў галіне змены клімату немагчыма аддзяліць ад агульнай карціны адносін паміж КНР і ЗША.

Д. Кэры заявіў, што амерыканска-кітайскае супрацоўніцтва мае ключавое значэнне для барацьбы з кліматычнымі выклікамі, якія патрабуюць неадкладнагавырашэння. ЗША імкнуцца да ўмацавання кантактаў і дыялогу, праявы лідарства абодвух бакоў, каб паказаць узор садзейнічання рэалізацыі мэтаў "Парыжскага пагаднення па змяненні клімату" і забяспечыць магчымасці для вырашэння тых праблем, з якімі сутыкаюцца амерыканска- кітайскія адносіны.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ