Усе вакцыны ад COVID-19 кітайскай распрацоўкі прайшлі або праходзяць клінічныя выпрабаванні

2021-09-08 11:25:33
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Усе віды вакцын ад COVID-19, распрацаваныя ў Кітаі, прайшлі або праходзяць клінічныя выпрабаванні. Пра гэта заявілі ў аўторак у Дзяржаўным камітэце па справах аховы здароўя КНР.

У Кітаі вакцыны ад COVID-19 распрацоўваюцца па пяці тэхналагічных лініях: інактываваныя вакцыны, вакцыны на аснове адэнавіруснага вектара, вакцыны на аснове рэарганізаванага бялку, жывыя атэнуіраваныя грыпозныя вакцыны і вакцыны на аснове нуклеінавых кіслот.

На сапраўдны момант тры віды інактываваных вакцын былі ўхвалены Дзяржаўным упраўленнем па наглядзе за лекавымі сродкамі КНР для ўмоўнага выхаду на рынак, яшчэ два віды вакцын ухвалены для выкарыстання ў экстранных выпадках, паведаміў на прэс-канферэнцыі начальнік Цэнтра навукова-тэхналагічнага развіцця пры Дзяржкамітэце па справах аховы здароўя Чжэн Чжунвэй.

Акрамя таго, адзін від вакцыны на аснове рэарганізаванага бялку быў ухвалены для выкарыстання ў экстранных выпадках, яшчэ адзін від вакцыны на аснове адэнавіруснага вектара быў ухвалены для ўмоўнага выхаду на рынак. Ёсць і іншыя віды вакцын у гэтых двух катэгорыях, якія праходзяць клінічныя выпрабаванні, адзначыў Чжэн Чжунвэй, які з'яўляецца таксама кіраўніком працоўнай групы па даследаванні і распрацоўцы вакцын у рамках сумеснага механізму кантролю і прафілактыкі COVID-19 пры Дзяржсавеце КНР.

Клінічныя выпрабаванні таксама праходзяць айчынныя жывыя атэнуіраваныя грыпозныя вакцыны і вакцыны на аснове нуклеінавых кіслот. Чакаецца, што трэцяя фаза клінічных выпрабаванняў гэтых вакцын будзе праведзена за мяжой, дадаў Чжэн Чжунвэй.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ