У Кітаі апублікавалі 5-гадовы план барацьбы з пластыкавым забруджваннем

2021-09-17 14:42:52
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Дзяржаўны камітэт па справах развіцця і рэформаў сумесна з Міністэрствам экалагічнага асяроддзя КНР 15 верасня апублікавалі план па барацьбе з пластыкавым забруджваннем на 14-ю пяцігодку / 2021-2025 гг. /. Ён накіраваны на эфектыўнае скарачэнне белага забруджвання да 2025 года.

У плане падрабязна апісаны меры па скарачэнні вытворчасці і выкарыстання пластмас, па распрацоўцы іх альтэрнатыў, а таксама істотнага скарачэньня колькасці пластыкавых адходаў на звалках і іх уцечкі ў навакольнае асяроддзе на працягу 14-й пяцігодкі.

Згодна з дакументам, да 2025 года ключавыя сектары, такія як раздробны гандаль, электронная камерцыя і экспрэс-дастаўка, павінны будуць рэзка скараціць неабгрунтаванае выкарыстанне аднаразовых пластмас.

У краіне будзе заахвочвацца выкарыстанне альтэрнатыў пластыку, такіх як бамбук, дрэва, папера і разлагаемыя пластмасы, што павялічыць колькасць даследаванняў у галіне тэхналогій вытворчасці падобных пластмас і будзе спрыяць упарадкаванаму развіццю сумежных галін.

Акрамя таго ў дакуменце адзначаецца неабходнасць паляпшэння перапрацоўкі і ўтылізацыі пластыкавых адходаў у маштабах усёй краіны, а таксама падкрэсліваецца, што ў ключавых акваторыях, турыстычных славутасцях і сельскіх раёнах яны павінны быць зведзены да нуля.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ