ШАС прынясе яшчэ больш карысці народам усіх краін рэгіёну - МЗС КНР
Сёлета спаўняецца 20 гадоў з дня заснавання Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. За мінулыя 20 гадоў краіны-ўдзельніцы ШАС паспяхова ўступілі на новы шлях супрацоўніцтва і развіцця ў рамках рэгіянальнай арганізацыі і адыгралі актыўную ролю ў рэгіянальных і міжнародных справах. Дзякуючы садзейнічанню з боку лідараў усіх краін у гэтай новай адпраўной кропцы, ШАС абавязкова, даб'ецца новых поспехаў у развіцці і прынясе яшчэ большую карысць народам усіх краін рэгіёну. Пра гэта заявіў 16 верасня афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь.
Ён зрабіў гэтую заяву на чарговай прэс-канферэнцыі, адказваючы на адпаведныя пытанні. Паводле яго слоў, на працягу 20 гадоў дзяржавы-члены ШАС заўсёды прытрымліваліся "Шанхайскі духу", пераўзыходзілі адрозненні ў сацыяльных сістэмах, гісторыі і культуры, паспяхова ўступалі на новы шлях супрацоўніцтва і развіцця ў рамках рэгіянальнай арганізацыі, гулялі актыўную ролю ў рэгіянальных і міжнародных справах, правялі важныя тэарэтычныя і практычныя даследаванні для пабудовы новага тыпу міжнародных адносін і фарміравання супольнасці адзінага лёсу чалавецтва.
Чжаа Ліцзянь адзначыў, што зараз, калі свет адначасова перажывае нябачаныя за стагоддзе перамены і пандэмію, міжнародная і рэгіянальная абстаноўка ўяўляецца складанай і перажывае змены. У гэтых умовах ШАС здабыла яшчэ больш значную місію: ахоўваць рэгіянальную бяспеку і стабільнасць, а таксама садзейнічаць адраджэнню і развіццю ўсіх краін, дадаў ён. На маючым адбыцца саміце старшыня КНР Сі Цзіньпін і лідары краін-удзельніц ШАС абагульняць паспяховы вопыт работы дадзенай міжнароднай арганізацыі і правядуць паглыблены абмен думкамі па супрацоўніцтве ў розных сферах у рамках арганізацыі і асноўных міжнародных і рэгіянальных пытаннях у новых умовах, зацвердзяць шэраг важных дакументаў аб супрацоўніцтве і складуць план далейшага накірунку развіцця арганізацыі.
"Мы перакананыя, што пры асабістым садзейнічанні лідараў усіх краін ШАС, безумоўна, у гэтай новай адпраўной кропцы даможацца новых поспехаў у развіцці і працягне працаваць над фарміраваннем больш цеснай супольнасці адзінага лёсу, каб прынесці больш карысці народам усіх краін рэгіёну", - выказаў упэўненасць Чжаа Ліцзянь.