Кітай завяршыў трохмесячную пілатуемую місію для будаўніцтва касмічнай станцыі
Тры кітайскіх касманаўта, першымі адпраўленыя на арбіту для будаўніцтва касмічнай станцыі, завяршылі сваю трохмесячную місію і паспяхова вярнуліся на Зямлю ў пятніцу.
Капсула пілатуемага касмічнага карабля "Шэньчжоу-12", на борце якой знаходзіліся касманаўты Не Хайшэн, Лю Бамін і Тан Хунбо, прызямлілася на пасадачную пляцоўку "Дунфэн" у аўтаномным раёне Унутраная Манголія / Паўночны Кітай /, паведамілі ў Канцылярыі праграмы пілатуемай касманаўтыкі Кітая.
Тры касманаўты выйшлі з капсулы. Усе яны знаходзяцца ў добрым фізічным стане.
Гэта першы раз, калі пасадачная пляцоўка "Дунфэн" была выкарыстаная для пошуку і вяртання пілатуемага касмічнага карабля.
17 чэрвеня 2021 года пілатуемы касмічны карабель "Шэньчжоу-12" быў запушчаны з касмадрома Цзюцюань на паўночным захадзе Кітая, а затым састыкаваны з "Цяньхэ" - асноўным модулем касмічнай станцыі. Пасля сутыкоўкі тры касманаўты ўвайшлі ў асноўны модуль, пачаўшы сваё трохмесячнае знаходжанне ў космасе.
Экіпаж двойчы ажыццяўляў пазакрабельную дзейнасць, а таксама правёў серыю эксперыментаў у галіне касмічнай навукі і тэхнічныя выпрабаванні. Касманаўты пратэсціравалі ключавыя тэхналогіі для будаўніцтва і эксплуатацыі касмічнай станцыі, якія тычацца доўгачасовага знаходжання касманаўтаў, сістэмы ўтылізацыі і жыццезабеспячэння, забеспячэння касмічнымі матэрыяльнымі сродкамі, пазакарабельнай дзейнасці і аперацый, а таксама праверылі тэхнічнае абслугоўванне на арбіце.