У Кітаі дзецям абмежавалі час выкарыстання TikTok да 40 хвілін на дзень

2021-09-22 17:33:34
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Уладальнікі кітайскай версіі дадатку TikTok (Douyin) абмежавалі час прагляду кантэнту для дзяцей малодшых за 14 гадоў. Зараз карыстальнікі гэтай узроставай катэгорыі змогуць карыстацца папулярным дадаткам толькі 40 хвілін на дзень у любы час з 6 да 22 гадзін. У астатні час платформа будзе недаступная. Дадзены «падлеткавы рэжым» будзе распаўсюджвацца на ўсіх дзяцей, якія зарэгістраваліся ў дадатку, выкарыстоўваючы свае сапраўдныя імёны.

Раней улады Кітая скарацілі час, які непаўналетнія могуць праводзіць за відэагульнямі. Зараз дзеці і падлеткі да 18 гадоў могуць праводзіць за гульнямі не больш за тры гадзіны на тыдзень. Непаўналетнім карыстальнікам даступна да гадзіны гульнявога часу ў пятніцу, выходныя і святочныя дні.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ