Кітай лідзіруе ў АЦР па інвестыцыях у цэнтры апрацоўкі даных
У першай палове 2021 прамыя інвестыцыі ў цэнтры апрацоўкі даных у Кітаі дасягнулі прыкладна 880 млн долараў, заняўшы першае месца ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне.
Справаздача, апублікаваная кампаніяй CBRE Group, паказала, што агульны аб'ём прамых інвестыцый у цэнтры апрацоўкі даных у Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне за справаздачны перыяд склаў 1,8 млрд. долараў, што эквівалентна 80% агульнага аб'ёму інвестыцый за мінулы год.
Паводле ацэнак CBRE Group, у бягучым годзе агульны аб'ём інвестыцый будзе вышэйшы за мінулагодні паказчык і дасягне рэкордна высокага ўзроўню.
У сувязі з камерцыялізацыяй 5G і хуткім развіццём анлайн-эканомікі ва ўмовах пандэміі COVID-19, а таксама дзякуючы рашучай падтрымцы кітайскага ўрада ў галіне будаўніцтва інфраструктуры новага тыпу, інвестары ўсё больш аддаюць перавагу рэалізацыі праектаў па цэнтрах апрацоўкі даных, адзначыў Се Чэнь, кіраўнік аддзела даследаванняў кампаніі CBRE ў Кітаі.
Згодна з яго прагнозамі, сёлета інвестыцыі ў цэнтры апрацоўкі даных у кантынентальным Кітаі працягнуць расці, бо доўгатэрміновыя тэндэнцыі, такія як тэхналагічныя інавацыі і аптымізацыя спажывецкай структуры, становяцца ўсё больш важнымі ў распрацоўцы стратэгіі інвестараў.