У Шанхаі назіраецца імклівы рост экспарту кантэйнераў і кантэйнерных суднаў

2021-09-23 15:52:19
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Шанхаі назіраўся імклівы рост экспарту кантэйнераў і кантэйнерных суднаў за першыя восем месяцаў бягучага года, паведаміла шанхайская мытная служба. Паводле яе даных, са студзеня па жнівень Шанхай экспартаваў 246 тыс. кантэйнераў, што ў тры разы больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Аб'ём экспарту вырас на 455% -- да 8,06 млрд юаняў.

За названы перыяд Шанхай таксама экспартаваў 16 кантэйнеравозаў на суму 7,99 млрд юаняў.

Рост экспарту кантэйнераў і кантэйнерных суднаў сведчыць аб тым, што сусветны попыт на тавары кітайскай вытворчасці застаецца высокім у час пандэміі. Паводле даных Shanghai CIMC, у выніку росту сусветных цэн на марскія перавозкі рынкавы попыт на кантэйнеры, пачынаючы з трэцяга квартала 2020 года, заставаўся стабільна высокім. Толькі за перыяд са студзеня па жнівень бягучага года кампанія экспартавала 163 тыс. кантэйнераў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ