Расійскай карцінай рэжысёра Андрэя Зайцава “Блакадны дзённік” завяршыўся чарговы конкурсны дзень Міжнароднага Пекінскага кінафестывалю

2021-09-23 17:38:07
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

22 верасня ў сталічным Полі кінатэатры ў канцы чарговага фестывальнага дня быў паказаны расійскі фільм “Блакадны дзённік”. Гэтая карціна – удзельнік міжнароднага конкурсу ў Пекіне. Яна ужо была ўзнагароджана Гран-пры на Маскоўскім міжнародным кінафестывалі ў 2020 годзе, а таксама атрымала прэмію “Залаты арол” і іншыя ўзнагароды. Рэжысёр фільма пра жудасныя падзеі 1942 года ў Ленінградзе Андрэй Зайцаў не толькі шчыра расказаў гісторыю жанчыны, што ідзе праз увесь горад да свайго бацькі-лекара пагаварыць у апошні раз, але і мастацкімі сродкамі нават да фізічнага адчування гледачоў змог перадаць увесь жах перажытага і відовішча жудаснага месца, дзе смерць, голад і холад сталі адзінай рэчаіснасцю.

Ваенна-гістарычная драма Андрэя Зайцава па творах Вольгі Бергольц, Данііла Граніна і дзённіках блакаднікаў распавядае пра люты 1942 - у гэтую зіму ў Ленінградзе ад голаду памерла больш за ўсё людзей. Сюжэт фільма будуецца на гісторыі Вольгі, якая ідзе праз увесь горад, каб убачыць бацьку ў апошні раз і развітацца з ім. Яна пахавала мужа і ўпэўненая, што сама хутка памрэ з голаду. Глядач разам з гераіняй праходзіць праз увесь горад, сустракае самых розных людзей і бачыць, у якім стане знаходзіўся блакадны Ленінград і яго жыхары.

Карціна заснавана на ўспамінах паэта Вольгі Бергольц, якую называлі «ленінградскай Мадонай», і яе аповесці «Дзённыя зоркі», а таксама на шматлікіх успамінах блакаднікаў, у тым ліку пісьменніка Данііла Граніна. Усе сітуацыі і персанажы рэальныя, яны мелі месца і не з'яўляюцца мастацкай выдумкай. Маштабная кінакарціна стваралася на працягу больш чым чатырох гадоў.

Рэжысёр Андрэй Зайцаў, нарадзіўся ў 1975 г. Скончыў факультэт журналістыкі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ламаносава і клас Аляксандра Мітты на Вышэйшых курсах рэжысёраў і сцэнарыстаў. Мае спецыяльнасць рэжысёра мастацкага і дакументальнага кіно. Двухразовы лаўрэат прэміі "Залаты арол" Нацыянальнай акадэміі кінамастацтваў Расіі і прэміі Лаўровай галіны за неігравыя фільмы і тэлепрацы. Узнагароджаны Урадам Расійскай Федэрацыі за дасягненні культуры ў 2012 годзе. Генеральны дырэктар вераснёўскай студыі, якая спецыялізуецца на тэлепраграмах, дакументальных і мастацкіх фільмах.

Фільм «Блакадны дзённік» быў прадстаўлены ў конкурсе 42 Маскоўскага міжнароднага кінафестывалю ў 2020 годзе, дзе атрымаў Гран-пры і прыз глядацкіх сімпатый. Пасля гэтага ён быў паказаны яшчэ на некалькіх фэстах, уключаючы Міжнародны кінафестываль краін Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну «Мерыдыяны Ціхага», Каірскі міжнародны кінафестываль, Фестываль расійскага кіно ў Парыжы, і стаў удзельнікам конкурсу Міжнароднага кінафестывалю ў Пекіне.

Цікава, што адначасова з пекінскай прэм'ерай, адбылася і расійская прэм'ера стужкі на буйной лічбавай платформе.

Разам з карцінай «Блакадны дзённік», у Пекін прывезлі яшчэ 4-ы новыя і ўжо даволі паспяховыя расійскія фільмы, паказы якіх пройдуць з 23 па 29 верасня ў розных кінатэатрах сталіцы Кітая. Стужкі прадастаўленыя кампаніяй Раскіно. Сярод фільмаў- новая работа Рэнаты Літвінавай «Паўночны вецер», «Станіслаўскі – прага жыцця» -дакументальная карціна Юліі Бабковай пра спецыфіку рэжысуры генія тэатра 20 стагоддзя і адлюстраванне яе ў працы знакамітых сучаснікаў, касмічны хорар-фэнтазі рэжысёра Егора Абраменкі «Спадарожнік» і драма рэжысёра Анастасіі Пальчыкавай «Маша» з Ганнай Чыпоўскай у галоўнай ролі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ