Кітайскія ўлады заклікалі да кансалідацыі ў сектары вытворчасці аўтамабіляў на новых крыніцах энергіі

2021-09-26 15:32:54
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Кітаі назіраецца сапраўдны бум на аўтамабілі спецыяльнага прызначэння на новых крыніцах энергіі. З пачатку года ў краіне прадалі 83 тыс. такіх аўтамабіляў. У іх ліку -- груза-пасажырскія і спецыяльныя будаўнічыя машыны. 99% іх -- акумулятарныя электракары. За год продаж вырас на 171%. Колькасць вытворцаў электракараў у Кітаі дасягнула двухсот, тры чвэрці іх зарэгістраваныя за апошнія тры гады. У вытворчых ланцужках задзейнічана больш за 330 тысяч кампаній, якія пастаўляюць батарэі і іншыя дэталі, а таксама развіваюць інфраструктуру падзарадных станцый.

Паводле даных Кітайскай асацыяцыі пасажырскага транспарту, за мінулы месяц у краіне прадалі больш за трыста тысяч аўтамабіляў на новай энергіі, але толькі 13% іх выпусцілі новыя вытворцы. Шмат якім стартапам цяжка знайсці свайго спажыўца з-за высокай канкурэнцыі, таму ўлады на мінулым тыдні заклікалі да кансалідацыі сектара.

Кіраўнік фірмы аўтамабілебудавання і прамысловасці кансалтынгавай кампаніі "Accenture" Стывен Цай сказаў: "Мы можам чакаць, што канкурэнцыя на выжыванне пачнецца вельмі хутка. Тое, што яны на самой справе спрабуюць прасоўваць -- гэта прыцягненне талентаў і капіталу, каб падняць усю базу сектара аўтамабіляў на новых крыніцах энергіі".

Аўтарытэйлейры спадзяюцца, што заклік уладаў будзе пачуты. Яны ўпэўненыя, што прадаваць машыны аб'яднаных вытворцаў з рознымі кампетэнцыямі нашмат прасцей.

Гендырэктар аўтамабільнага анлайн-рытэйлера Weacar.com Дай Ціці сказаў: "У розных вытворцаў электракараў розныя перавагі. Да прыкладу, у філіялаў вялікіх аўтавытворцаў моцныя ланцужкі паставак і сэрвіс, у той час як у стартапаў лепшы аўтадызайн і лепшыя кампетэнцыі ў электроннай камерцыі. У выніку іх кансалідацыі спажыўцы атрымаюць больш высакаякасныя прадукты і абслугоўванне".

Сітуацыю пагаршае глабальны дэфіцыт мікрачыпаў. З-за яго сусветны аўтарынак сёлета недаатрымае пяць мільёнаў машын або больш за 6% усёй аўтавытворчасці. У сувязі з гэтым кітайскія рэгулятары заклікалі страхавыя кампаніі запусціць праграмы, якія ўмацоўваюць упэўненасць вытворцаў электракараў у выкарыстанні айчынных мікрасхем.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ