У Шэньчжэне стартаваў 17-ы Кітайскі міжнародны кірмаш культурнай індустрыі

2021-09-26 18:40:39
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn


Міжнародны кірмаш культурнай індустрыі ў Шэньчжэне стаў адзіным маштабным форумам у Кітаі сёлета, які прайшоў афлайн і па раскладзе. У гэтым годзе фокус увагі ўдзельнікаў накіраваны на якасны рост і павышэнне эканамічнай каштоўнасці культурных рэсурсаў.

2,5 тысячы арганізацый і кампаній удзельнічаюць у 17-м Міжнародным кірмашы культурнай індустрыі ў Шэньчжэне. Муніцыпалітэты з розных рэгіёнаў Кітая прадставілі свае ідэі аб тым, як турызм і культура могуць выгадна ўзаемадзейнічаць. У горадзе Яньань, - кропцы адліку сучаснай кітайскай гісторыі, запусцілі вытворчую лінію "Культура плюс", дзе вырабляюць асаблівыя сувеніры.

Прадстаўнік дэпартамента стратэгічнага кіравання кампаніі Yan'an Story Co., Ltd Фэн Лу адзначыла: "Яньань у цяперашні час шукае спосабы ператварыць сваю культавую гісторыю і культуру ў эканамічную каштоўнасць. Стэнд дэманструе некаторыя вынікі нашых намаганняў, напрыклад, тут чатыры сімвалы складаюць фразу "Вучыся добра". Выглядае як скульптура, але на самой справе гэта набор кубкаў».

Сёлета адна з галоўных тэм на выставе - пошук спосабаў зрабіць культурныя каштоўнасці даступнымі для большай колькасці людзей. І тут, у першую чаргу, гаворка ідзе пра сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі.

На выставе таксама прадстаўлены стэнды нематэрыяльнай культурнай спадчыны, рамёстваў і выдавецкай справы. Тыя, хто не змог асабіста прыехаць у Шэньчжень могуць наведаць анлайн-выставу.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ