Ва Учжэне адкрылася Сусветная інтэрнэт-канферэнцыя-2021

2021-09-27 15:26:18
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У пасёлку Учжэнь на ўсходзе Кітая адкрылася Сусветная канферэнцыя па пытаннях інтэрнэту - адно з найбуйнейшых профільных мерапрыемстваў у свеце. Старшыня КНР Сі Цзіньпін накіраваў удзельнікам віншавальнае пасланне, у якім адзначыў, што Кітай гатовы развіваць лічбавае супрацоўніцтва з усімі краінамі.

2 тысячы экспертаў - прадстаўнікі кітайскіх і замежных дзяржструктур, навукова-даследчых цэнтраў, ВНУ і буйнога бізнесу. Усе яны ўдзельнічаюць у Сусветнай канферэнцыі па пытаннях інтэрнэту. Сёлета мерапрыемства з-за пандэміі праходзіць у змешаным фармаце - частка ўдзельнікаў прыехалі ва Учжэнь, частка працуе выдалена.

Віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Лю Хэ адзначыў: "Цяпер свет перажывае пандэмію і глыбокія змены, нябачаныя за стагоддзе. Існуе настойлівая неабходнасць у тым, каб міжнародная супольнасць аб'яднала намаганні для развіцця інфарматызацыі і лічбавых тэхналогій, штучнага інтэлекту, каб гэтыя магчымасці выкарыстоўваліся для пераадолення выклікаў".

На парадку дня канферэнцыі - пытанні глабальнага кіравання кіберпрасторай, пераадоленне лічбавага разрыву і скарачэнне беднасці з дапамогай лічбавых тэхналогій.

Намеснік генеральнага сакратара ААН Лю Чжэньмінь заявіў:««Лічбавая прорва» з'яўляецца самай надзённай праблемай, якая стаіць перад міжнароднай супольнасьцю. Да пандэміі каля 3,6 мільярда чалавек - амаль палова насельніцтва свету - не мелі доступу да інтэрнэту. Большасць з іх жывуць у краінах, якія развіваюцца. Глабальны разрыў у лічбавых тэхналогіях з'яўляецца новай глабальнай няроўнасцю, і яго пераадоленне - неадкладная задача".

Многія ўдзельнікі ўпэўненыя, што апошнія лічбавыя рэформы ў эканоміцы, грамадстве і кіраванні створаць новую дарожную карту для развіцця інтэрнэту.

Гендырэктар кітайскай кампаніі Qihoo 360 Technology Чжоу Хун'і сказаў: "Дыгіталізацыя займае важную частку ў 14-м пяцігадовым плане развіцця Кітая. Думаю, найбольш важны сцэнар для яе - гэта ўкараненне ў прамысловасці. Цяпер у нас ёсць план стварэння сетак транспартных сродкаў, галін прамысловасці і разумных гарадоў. Выкарыстанне лічбавых тэхналогій у кіраванні і прамысловасці вельмі важна для дасягнення агульнага росквіту, а таксама для вырашэння праблем, нябачаных у мінулым стагоддзі".

На канферэнцыі таксама плануюць расказаць аб вядучых навуковых і тэхнічных дасягненнях у галіне лічбавых тэхналогій.

Дырэктар па інфармацыйных тэхналогіях China Electronic Technology Group Цін Юй адзначыла: "Дасягненні ў такіх сферах, як камп'ютэрныя тэхналогіі, 5G і блокчэйн, шмат у чым спрыяюць развіццю нашага грамадства. Мы павінны несці сацыяльную адказнасць, прадастаўляючы больш якасныя паслугі ў галіне навукова-тэхнічных інавацый і падрыхтоўкі кадраў. Мы павінны зрабіць больш для лічбавай эканомікі".

Акрамя таго, на канферэнцыі чакаецца публікацыя двух урадавых дакладаў, прысвечаных развіццю інтэрнэта ў Кітаі і ў глабальных маштабах. Мерапрыемства будзе доўжыцца да 28 верасня.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ