У Пекіне стартавала інфармацыйная кампанія COP15
У Пекіне стартавала інфармацыйная кампанія, прысвечаная маючай адбыцца Канферэнцыі бакоў Канвенцыі аб біялагічнай разнастайнасці /COP15/. Мерапрыемства адкрыецца ў Куньміне ў кастрычніку. Канферэнцыя заклікана павысіць дасведчанасць грамадскасці ў галіне навакольнага асяроддзя, стварэння экалагічнай культуры, абароны біяразнастайнасці. Да ўдзелу ў кампаніі прыцягнутыя прадстаўнікі каля 20 СМІ і выдавецкіх арганізацый.
Гендырэктар China National Geography Чэнь Іхуань адзначыў: "Мы правялі фота-відэа конкурсы на тэму пражывання дзікіх жывёл і заклікалі да больш актыўнага ўдзелу ў захаванні біяразнастайнасці".
Прэзідэнт Кітайскага кінафонду Чжан Пімінь заявіў: "Як кінематаграфіст, я лічу, што мы павінны надаваць больш увагі ахове навакольнага асяроддзя, здымаць больш фільмаў на тэму экалогіі".