У Кітаі попыт на прадметы хатняга ўжытку вырас у дні святочных вакацый

2021-10-08 14:57:58
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Цэлы тыдзень доўжыліся канікулы з нагоды Нацыянальнага свята КНР. Паводле даных найбуйнейшай кітайскай платформы электроннай камерцыі, найбольшым спажывецкім попытам у першыя чатыры святочныя дні карысталіся прадметы хатняга ўжытку. Яны занялі першую пазіцыю ў рэйтынгу продажаў. Бытавая тэхніка, электронныя прылады для хаты, прадукты харчавання і напоі, а таксама паслугі па ўборцы дома, былі вельмі папулярныя сярод гарадскога насельніцтва. У буйных гарадах краіны, такіх як Пекін і Шанхай, продажы мабільных медыцынскіх прылад для пажылых людзей выраслі больш, чым удвая. Разам з тым, небывалы рост прадэманстравалі касавыя зборы ў кінатэатрах. За апошні тыдзень яны перавысілі 4 мільярды юаняў і ўпершыню за доўгі час зраўняліся з даэпідэмічным узроўнем.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ