У Шанхаі калекцыі вясна-лета 2022 прадстаўляюць больш за 100 брэндаў
Шанхай -- у цэнтры ўвагі прыхільнікаў моднага адзення з усяго свету. У мегаполісе пачаўся Тыдзень моды. Свае калекцыі «Вясна-лета 2022» рыхтуюцца прадставіць больш за 100 брэндаў. Вяснова-летнія паказы Шанхайскага тыдня моды адкрыла кітайскі дызайнер Маша Ма. Ураджэнка Пекіна, яна атрымала адукацыю ў Лондане і працавала з Аляксандрам Маккуінам, а затым у 2011 годзе заснавала ўласны брэнд.
Дызайнер, заснавальнік брэнда MASHAMA, адзначыла: "У гэтым сезоне мы засяродзіліся на тым, каб даць кітайскімі жанчынам нешта большае. Думаю, настаў час Кітая".
"Будучыня -- сёння" -- агульная тэма вяснова-летніх калекцый. І ў бліжэйшыя дні прыхільнікаў моды чакаюць сотні вобразаў, у якіх увасобіліся мары новага пакалення дызайнераў. Паказы Тыдня моды ў Шанхаі працягнуцца да 19 кастрычніка.