На Хайнане ратуюць гібонаў ад поўнага знікнення
Выратаванне гібонаў стала адным з найважнейшых напрамкаў дзейнасці абаронцаў жывёл у правінцыі Хайнань. Гэты від па-ранейшаму займае першы радок у спісе прыматаў пад пагрозай знікнення.
Зараз хайнаньскія гібоны знаходзяцца пад значна большай пагрозай знікнення, чым гіганцкія панды і чубатыя ібісы. Папуляцыя хайнаньскіх гібонаў зараз налічвае 35 асобін, і для абаронцаў прыроды гэта поспех.
У сярэдзіне мінулага стагоддзя ў хайнаньскіх лясах жыло некалькі тысяч гібонаў, але ў 70-х гадах з-за вырубкі лясоў іх колькасць скарацілася да дзесяці асобін. Быў прыняты комплекс мер па выратаванні папуляцыі, від узяты пад строгую ахову, а ўлады Хайнаня сталі аднаўляць іх натуральнае асяроддзе пасялення.
У 1980-м годзе 21 квадратны кіламетр джунгляў на Хайнане вылучаны пад прыродны запаведнік "Баванлін". У 2003-м годзе яго тэрыторыя павялічылася да 300 квадратных кіламетраў. Урад Кітая прыняў некалькі планаў па захаванні хайнаньскіх гібонаў, апошні – зацверджаны ў мінулым годзе.
Хайнаньскія гібоны насяляюць і множацца на вышыні 10 метраў над зямлёй, што робіць практычна немагчымым іх утрыманне ў няволі. Таму захаванне іх натуральнага асяроддзя пасялення – неабходная ўмова для абароны гэтага віду прыматаў.