На 15-й нарадзе Канферэнцыі ААН аб біялагічнай разнастайнасці прынятая Куньмінская дэкларацыя

2021-10-14 13:13:47
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

На нарадзе Канферэнцыі ААН па біялагічнай разнастайнасці прынятая Куньмінская дэкларацыя. Яна названая ў гонар горада Куньміна, адміністрацыйнага цэнтра кітайскай правінцыі Юньнань, дзе праходзіць падзея. Як паведаміў Міністр экалогіі і навакольнага асяроддзя КНР Хуан Жуньцю, дэкларацыя служыць магутным сігналам гатоўнасці Кітая вырашыць праблему страты біяразнастайнасці і праявіць больш рашучыя дзеянні ў гэтым напрамку. Дакумент абавязвае забяспечыць распрацоўку, прыняцце і ўкараненне эфектыўных глабальных рамак біяразнастайнасці на перыяд пасля дзве тысячы дваццатага года і на трыццаць гадоў наперад.

Канферэнцыя пройдзе ў два этапы. Першая частка, з адзінаццатага па пятнаццатае кастрычніка, ідзе цяпер у анлайн-рэжыме. Другая - прадугледжвае вочныя сустрэчы спецыялістаў з усяго свету, якія адбудуцца ў Куньміне вясной наступнага года.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ