У Гуанчжоу стартуе Кітайскі кірмаш імпартных і экспартных тавараў

2021-10-15 12:49:08
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Сёння ў Гуанчжоу адкрыўся 130-ы кірмаш імпартных і экспартных тавараў. Сёлета ён праходзіць у трыдыцыйным фармаце і анлайн. На цырымоніі адкрыцця з прывітальнай прамовай да ўдзельнікаў звярнуўся прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян.

Мерапрыемства будзе доўжыцца пяць дзён. На выставачнай плошчы 400 тыс. кв. метраў сваю прадукцыю прадставіць 7,5 тыс. кампаній, што робіць кірмаш найбуйнейшай у свеце традыцыйнай выставай з пачатку пандэміі. Упершыню на ёй будзе працаваць Павільён адраджэння вёскі, які дэманструе тавары з сельскіх раёнаў Кітая.

Адзначаецца, што на кірмашы прыкметна павялічылася доля прадпрыемстваў, якія вырабляюць высакаякасную прадукцыю. На брэнды прыпадае 11,7 тыс. традыцыйных стэндаў -- гэта 61% ад агульнай колькасці. Анлайн-экспазіцыя выставы складаецца з 60 тыс. стэндаў. Яна стане платформай для ўзаемадзеяння 26 тыс. прадпрыемстваў і закупнікоў з усяго свету.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ