Экіпаж «Шэньчжоу-13» прыступіў да разгрузкі касмічнага грузавіка «Цяньчжоу-3»

2021-10-18 13:34:27
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Экіпаж "Шэньчжоу-13" прыступіў да разгрузкі касмічнага грузавіка "Цяньчжоу-3". Ён прыстыкаваўся да кітайскай арбітальнай станцыі "Цяньгун" 20-га верасня, даставіўшы туды прадукты харчавання, абсталяванне і іншыя рэчы, неабходныя для паспяховага правядзення місіі. Касманаўты прыбылі на станцыю напярэдадні раніцай. Яны прабудуць там 6 месяцаў і выканаюць шэраг задач, у тым ліку некалькі выхадаў у адкрыты космас.

Галоўны канструктар сістэм грузавых касмічных караблёў Ян Шэн кажа: "«Цяньчжоу-3» даставіў на станцыю каля 5 тон грузу. Падчас папярэдняй місіі на грузавым караблі "Цяньчжоу-2" было дастаўлена прыкладна столькі ж, але мы крыху падкарэктавалі склад грузу, бо тая місія доўжылася 3 месяцы, а гэтая будзе доўжыцца паўгода. Трэба, каб усяго хапіла для забеспячэння здаровага жыцця касманаўта на арбіце. Таксама на "Цяньчжоу-3" на станцыю быў дастаўлены новы камплект скафандраў ".

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ