Завяршыўся 130-ы кантонскі кірмаш імпартных і экспартных тавараў

2021-10-20 13:23:24
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Гуанчжоу завяршыўся пяцідзённы кантонскі кірмаш імпартных і экспартных тавараў, які на гэты раз праходзіў у змешаным фармаце - вочна і анлайн. Падзея вядома на ўвесь свет і праводзілася ужо сто трыццаты раз. Традыцыйна ўдзельнікі прасоўваюць там недарагіяпрамысловыя і аптовыя тавары, але цяпер з'яўляецца ўсё больш інавацыйных і экалагічначыстых тэхналогій.

Кантонскі кірмаш традыцыйна праходзіць двойчы на год - вясной і восенню. Ацаніцьпрадстаўленыя прадукты - галоўная задача прафесійных закупнікоў і дызайнераў на гэтай падзеі. Лепшыя тавары атрымліваюць прэмію кантонскага кірмашу. Кітайскаму вытворцу бытавой тэхнікі GREE на гэты раз пашчасціла атрымаць узнагароду за дызайн і распрацоўку.

Маркетолаг кампаніі GREE Шы Ао адзначыла: "Прэмія прысуджаецца за інавацыйныпадыход, выкарыстанне новых тэхналогій і вытворчасць экалагічна чыстых прадуктаў. GREE заўсёды была прыхільная распрацоўцы, вытворчасці і продажу экалагічна чыстых тавараў, што адпавядае мэтам і задачам кантонскага кірмашу".

Тут можна знайсці такія простыя і зразумелыя прадукты, як, напрыклад, увільгатняльнікпаветра пад назвай Verty, што паходзіць ад іспанскага словы "зялёны".

Маркетолаг кампаніі GREE Шы Ао заявіла: "Зялёны колер ва ўсім свеце сімвалізуеабарону навакольнага асяроддзя. Сёння мы ўдзяляем больш увагі якасці паветра і яго ўздзеянню на здароўе. Увільгатняльнік таксама спалучае ў сабе функцыі асушэння і ачысткі. Цяпер вытворцам трэба вырабляць толькі адзін прадукт, а спажыўцы могуць купіць толькіадзін прадукт. Такім чынам эканоміцца энергія і прастора, а гэта адпавядае канцэпцыінулявых выкідаў ".

Але прасоўваць свой брэнд можна і зусім без прэмій. Кампанія Vanward удзельнічае ўкантонскім кірмашы ўжо шмат гадоў і ўвесь час пашырае сваю кліенцкую базу, у тым ліку і ўЕўропе.

Прадстаўнік кампаніі Vanward Чэнь Юньфэн сказала: "Нашы воданагравальнікіадпраўляюцца на сярэдне-і высокацанавыя сегменты рынку па ўсёй Заходняй Еўропе. Мы выканалі ўсе неабходныя патрабаванні еўрапейскіх стандартаў і сертыфікацыі. Абарона навакольнага асяроддзя і энергазберагальныя прадукты адпавядаюць важным глабальным мэтам. Калі нашы воданагравальнікі будуць адпавядаць еўрапейскім стандартам, то на рынку пачнуць з'яўляцца ўсё больш якасныя прадукты, якія дазваляюць лепш абараняць навакольнае асяроддзе ".

Сёлета кантонскі кірмаш праходзіць у змешаным анлайн-і афлайн-фармаце, і не выключана, што ў будучыні падзея можа схіліцца ў бок лічбавых тэхналогій і яшчэ больш інавацыйных прадуктаў.

Маркетолаг кампаніі GREE Шы Ао адзначыла: "Кітай заўсёды разглядаў інавацыі як важную частку нацыянальнага развіцця, а канцэпцыя "Зроблена ў Кітаі" прадугледжвае пераход да разумнай вытворчасці ў КНР. Такія платформы, як кантонскі кірмаш, забяспечваюць сувязь, абмен і гандаль з замежнымі рынкамі і кампаніямі, адкрываючы новыя магчымасці для прэзентацыі інавацыйнай навукова-тэхнічнай сферы краіны на глабальным узроўні ".

Наступны кантонскі кірмаш у Гуанчжоу пройдзе вясной 2022 года.


Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ