У Кітаі стартаваў тыдзень інавацыйнай дзейнасці

2021-10-21 10:29:10
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Кітаі стартаваў агульнанацыянальны тыдзень прадпрымальніцкай і інавацыйнай дзейнасці. C 19 па 25 кастрычніка эксперты абмяркуюць шляхі развіцця бізнесу.

"Высакаякасныя інавацыі, высокі ўзровень прадпрымальніцтва і занятасці" -- тэма штогадовага мерапрыемства, прысвечанага развіццю бізнесу ў Кітаі. 144 тыповыя праекты, адабраныя па ўсёй краіне, прадстаўлены на галоўнай пляцоўцы мерапрыемствы ў Чжэнчжоу, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Хэнань. Інвестыцыйныя саміты, семінары па рэформах і інавацыях пройдуць ў гібрыдным фармаце.

Сакратар правінцыйнага паркама Лу Яншэн адзначыў: "Сёлета мерапрыемства працягне прапагандаваць бізнес-стартапы, іх ролю ў павышэнні занятасці ключавых груп насельніцтва, напрыклад, выпускнікоў універсітэтаў".

Кітай абясціў аб поўнай пабудове грамадства сярэдняга дастатку. Згодна з афіцыйнымі данымі, колькасць занятых у Кітаі вырасла са 180 млн чалавек у 1949 годзе да 750 млн у 2020-м. Колькасць кваліфікаваных рабочых складае каля 200 млн. чалавек. Эфектыўная рухаючая сіла эканомікі краіны -- сістэма дзяржпадтрымкі інавацыйнай дзейнасці, уведзеная ў 2014 годзе. У мэтах паляпшэння прадпрымальніцкага клімату ўдасканалена заканадаўства ў сферы абароны інтэлектуальнай уласнасці, падаткаабкладання, крэдытавання. Сёння дзяржава робіць стаўку на інавацыі, займаецца падрыхтоўкай кваліфікаваных спецыялістаў, аказвае дапамогу ў асваенні замежных рынкаў і пошуку новых замежных партнёраў, разглядаючы гэтыя меры ў тым ліку як адну з галоўных умоў інтэграцыі з сусветнай гаспадарчай сістэмай.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ