У Кітаі выкарыстанне прамысловых робатаў за год вырасла на 64%

2021-10-22 12:22:34
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Кітаі імкліва развіваецца інтэграцыя лічбавых тэхналогій і вытворчасці. 5G і сістэмы штучнага інтэлекту выкарыстоўваюцца для распрацоўкі прататыпаў, а прамысловыя робаты забяспечваюць бездакорную якасць зборкі.

Вытворца аўтазапчастак, кампанія "Тунчэн", пачала ўкараняць выкарыстанне прамысловых робатаў на сваіх вытворчых лініях 4 гады таму. Цяпер больш за 300 аперацый на зборачным канвееры цалкам аўтаматызаваны.

Дырэктар дэпартамента абсталявання Tongcheng Auto Parts Ян Цзюнь адзначыў: "Дзякуючы выкарыстанню робатаў прадукцыйнасць лініі зваркі вырасла на 100% у параўнанні з ручной працай. Пры гэтым спажыванне энергіі зменшылася на 40%".

Попыт на прамысловых робатаў прыцягвае на кітайскі рынак буйныя замежныя кампаніі. Швейцарскі прамысловы гігант ABB інвесціруе мільярд юаняў, або 156 мільёнаў долараў, у новы завод робататэхнікі ў Шанхаі. Прадпрыемства, дзе будуць выпускаць прамысловых робатаў для самых розных галін, увядуць у эксплуатацыю ў першым квартале наступнага года.

Кіраўнік аддзела робататэхнікі кітайскага падраздзялення кампаніі ABB Лян Жуй заявіў: "Раней асноўным спажыўцом прамысловых робатаў была аўтамабільная прамысловасць. Зараз робаты паўсюль. Кампутары, сувязь, бытавая электроніка, лагістыка, прадукты харчавання і фармацэўтыка - попыт працягвае расці за кошт інтэграцыі інфармацыйных тэхналогій і вытворчасці" .

Выкарыстанне робатаў у прамысловасці падтрымлівае ўрад Шанхая. Прынцыпы ўкаранення тэхналогій штучнага інтэлекту сталі часткай 14-га пяцігадовага плана развіцця мегаполіса.

Заснавальнік інфармацыйнага партала аб кітайскіх стартапах TechNode.com Лю Ган сказаў: "Кітайскія вытворцы ў Шанхаі змогуць атрымаць доступ да найноўшых тэхналогіяў стварэння прамысловых робатаў, бо цяпер тут адкрываюць вытворчасць тэхналагічныя гіганты. Улады Шанхая таксама прынялі шэраг мер, каб прыцягнуць у горад прафесіяналаў робатэхнікі . Усё гэта дапаможа развіццю айчынных кампаній ".

Паводле даных Нацыянальнага бюро статыстыкі вытворчасць прамысловых робатаў у Кітаі за год павялічылася на 64%. За першыя 8 месяцаў гэтага года выраблена 230 000 аўтаматызаваных зборшчыкаў. І трэцяя частка з іх гэта прамысловыя робаты, сабраныя ў Шанхаі.


Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ