Мост Сянган-Чжухай-Аамэнь

Мост Сянган-Чжухай-Аамэнь -- самы доўгі марскі мост у свеце, працягласць якога складае 55 кіламетраў. Частка моста -- падводны аўтамабільны тунэль даўжынёй 6,75 км.

Пры будаўніцтве моста выкарыстоўваліся перадавыя тэхналогіі ўзвядзення і мантажу. Збудаванне ўстойлівае да тайфунаў і валодае сейсматрываласцю 8 балаў. Пасля ўводу моста ў эксплуатацыю час паездкі з Сянгана ў Чжухай і Аамэнь скараціўся з трох гадзін да 30 хвілін.
