Новы Алімпійскі парк у Пекіне
Пекін мяняе сваё аблічча да зімовай Алімпіяды. У раёне Шаўган, дзе некалі знаходзіўся металургічны камбінат, адкрылі Алімпійскі парк.
Тут размясціўся аргкамітэт зімовых Гульняў, аб'екты Нацыянальнага трэніровачнага цэнтра зімовых відаў спорту, а таксама скачковы трамплін Big-Air.