Абнародаваны праграмны дакумент аб мерах па скарачэнні выкідаў парніковых газаў

2021-10-28 13:31:05
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Прэс-канцылярыя Дзяржсавета КНР на прэс-канферэнцыі ў Пекіне прадставіла Белую кнігу аб рэагаванні на змяненне клімату. Праграмны дакумент расказвае пра палітыку і дзеянні Кітая па скарачэнні выкідаў парніковых газаў.

Паводле слоў намесніка міністра экалогіі і навакольнага асяроддзя КНР Е Міня, у краіне ўжо прынялі комплекс мер па перапланаванні структуры прамысловасці, паляпшэнні структуры энергаспажывання, павышэнні энергаэфектыўнасці і павелічэнні плошчы лясоў. Гэта ўжо дазволіла значна скараціць выкіды СО2.

Чыноўнік адзначыў, што Кітай паскорыў пераход да аднаўляльных крыніц энергіі. Пекін накіраваны на супрацоўніцтва ў пытанні барацьбы з глабальным пацяпленнем з усімі краінамі і адданы стварэнню справядлівай, рацыянальнай і выгаднай для ўсіх сістэмы кіравання кліматам.

Кітай паставіў мэту дасягнуць піка выкідаў вуглякіслага газу да 2030 года, а вугляроднай нейтральнасці -- да 2060-га.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ