Дзяржсавет узгадніў падатковыя льготы для малога бізнесу і замежных трымальнікаў кітайскіх аблігацый

2021-10-29 10:41:28
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай прадоўжыць падатковыя льготы для замежных інвестараў у рынак аблігацый краіны. Пра гэта стала вядома па выніках нарады Дзяржсавета пад старшынствам прэм'ера Лі Кэцяна. Кіраўнік урада адзначыў, што КНР працягне пашыраць ступень адкрытасці ўнутранага рынку і працаваць над удасканаленнем умоў для вядзення бізнесу.

У прыватнасці, вырашана яшчэ на 4 гады працягнуць палітыку вызвалення замежных фундатараў ад падаходнага падатку на прыбытак па аблігацыях. Акрамя таго, урад дасць адтэрміноўку па выплаце падаткаў малым і сярэднім прадпрыемствам, занятым у вытворчым сектары. Так улады дапамогуць бізнесу змякчыць наступствы росту выдаткаў. На аналагічныя льготы змогуць разлічваць вугальныя энергетычныя кампаніі. Агулам яны змогуць адкласці падатковыя плацяжы ў памеры 17 мільярдаў юаняў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ