Кітай падаў заяўку на далучэнне да DEPA
Кітай мае намер далучыцца да Пагаднення аб партнёрстве ў галіне лічбавай эканомікі (DEPA). Афіцыйная заяўка ўжо пададзена, яе разгледзяць цяперашнія ўдзельнікі дамовы: Новая Зеландыя, Сінгапур і Чылі.
У Міністэрстве камерцыі КНР зазначаюць, што ўдзел Кітая будзе садзейнічаць інавацыям і ўстойліваму развіццю. Само пагадненне падпісана ў чэрвені мінулага года. Яго ўдзельнікі дамовіліся распрацоўваць сумесныя механізмы для абароны персанальных звестак, абмену інфармацыяй паміж малымі і сярэднімі прадпрыемствамі, а таксама забеспячэння бяспечных электронных плацяжоў. Апроч таго, дамова прадугледжвае палажэнні аб беспапяровых мытных працэдурах і зніжэнні затрат у электронным гандлі.