100 лаўрэатаў навуковых прэмій абмяркоўваюць стварэнне экасістэмы абмену ведамі на форуме ў Шанхаі

2021-11-03 13:27:06
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Чацвёрты Сусветны форум лаўрэатаў адкрыўся ў Шанхайскім тэхнапарку. У ім бяруць удзел вядучыя вучоныя Кітая і іншых краін. У праграме больш за сто канферэнцый і мерапрыемстваў. Яны прысвечаны пошуку новых схем узаемадзеяння паміж вучонымі з усяго свету перад тварам глабальных выклікаў.

Стварэнне экасістэмы адкрытых інавацый - так гучыць тэма Сусветнага форуму лаўрэатаў сёлета.

Нобелеўскі лаўрэат па хіміі 2013 года Майкл Левіт адзначыў: "Мы заклікаем навукоўцаў з усяго свету з розных акадэмічных супольнасцяў і прафесій адкрыта працаваць разам. Мы сапраўды верым, што "адкрытая навука" — шлях да лепшай будучыні".

Адна з цэнтральных тэмаў абмеркавання: перадавыя тэхналогіі ў галіне энергетыкі і захавання клімату. Серыя дыскусій "Нулявы вуглярод" прысвечана пошуку рашэння праблемы вугляроднай нейтральнасці і развіццю ўстойлівай энергетыкі. Анлайн і афлайн у форуме ўдзельнічаюць 100 лаўрэатаў навуковых прэмій з 20 розных краін.

Прафесар Дэпартамента камп'ютарных навук і інжынерыі Сянганскага ўніверсітэта навукі і тэхналогій Чэнь Кай сказаў: "Я лічу, што ў галіне навукі і тэхнікі не павінна быць абмежаванняў. Спадзяюся, гэты форум створыць новую парадыгму адкрытых дыскусій для навукоўцаў усяго свету і для публікі".

На форуме таксама праходзяць дыялогі паміж вядомымі дзеячамі навукі і маладым пакаленнем. Вучні сярэдніх класаў расказалі пра вынікі сваіх даследаванняў і актыўна задавалі пытанні ўдзельнікам канферэнцыі.

Член Кітайскай акадэміі навук У Сяньпін адзначыў: "Паколькі моладзі трэба будзе несці адказнасць за развіццё кітайскіх тэхналогій у будучыні, для іх важна паглыбляць свае веды і захоўваць цікавасць да навукі. Мы павінны паказаць ім, як думаюць вучоныя і ўмацаваць іх імкненне да пазнання".

Удзельнікі форуму заклікаюць да адкрытых і інклюзіўных навуковых даследаванняў і супрацоўніцтва паміж вучонымі ўсяго свету для пошуку лепшага вырашэння глабальных праблем, сярод якіх і самыя нашумелыя - ад развіцця грамадскай аховы здароўя да наступстваў змянення клімату.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ