Касмаанаўты "Шэньчжоу-13" правялі вучэнні па экстранай эвакуацыі з кітайскай арбітальнай станцыі
Касманаўты ўжо больш за 20 дзён знаходзяцца на кітайскай арбітальнай станцыі, якая будуецца. Апроч падрыхтоўкі да першага выхаду ў космас, экіпаж праводзіць вучэнні па экстранай эвакуацыі са станцыі.
Касмічная прастора тоіць у сабе шмат небяспек. Адна з галоўных пагроз арбітальнай станцыі - касмічнае смецце. Сутыкненні з ім багатыя пашкоджаннямі і разгерметызацыяй апарата. Падрыхтавацца да няштатных сітуацый дапамагаюць вучэнні. Па легендзе гэтых, з-за сутыкнення на станцыі пачалася ўцечка паветра. Трэніроўкі пачаліся з сігналу трывогі аб падзенні ціску ў адным з модуляў. Касманаўт Чжай Чжыган прааналізаваў паказанні прыбораў і даў ацэнку паветрастраце. Яго калега Е Гуанфу адкрыў аварыйны балон з кіслародам, каб стабілізаваць ціск.
Намеснік галоўнага канструктара Кітайскага навукова-даследчага цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў Ван Чуньхуэй адзначыла: "Ёсць пэўныя крытэрыі - касманаўты павінны вызначыць, як моцна ўпаў ціск, і якая хуткасць падзення, і дзейнічаць зыходзячы з гэтых даных. Пасля таго, як задзейнічаны аварыйны балон, касманаўты павінны незалежна адно ад аднаго ўсталяваць месца ўцечкі. Калі на станцыі яго няма, трэба праверыць касмічны карабель. Калі і на караблі месца ўцечкі не знойдзена, неабходна ізаляваць меркавана негерметычны модуль".
Усяго за некалькі хвілін Ван Япін і Е Гуанфу закрылі пераходныя люкі касмічных грузавікоў «Цяньчжоу-2» і «Цяньчжоу-3» і разам з Чжай Чжыганам перайшлі на борт капсулы «Шэньчжоу-13».
Намеснік галоўнага канструктара Кітайскага навукова-даследчага цэнтра падрыхтоўкі тайканаўтаў Ван Чуньхуэй заявіла: "Наша касмічная станцыя канструявалася з улікам самых высокіх і строгіх стандартаў бяспекі, таму пры праектаванні распрацоўваюцца планы дзеянняў ва ўмовах розных непаладак. Наша галоўная мэта - забяспечыць бяспеку касманаўтаў, у тым ліку, пры ўзнікненні нешнатных сітуацый, такіх як падзенне ціску ў модулі, пажар і многіх іншых".