Аўтабрэнды-ўдзельнікі імпартнай экспа ў Шанхаі падтрымліваюць Кітай у дасягненні вугляроднай нейтральнасці
Электрыфікацыя аўтаіндустрыі атрымала новы стымул у кантэксце мэты Кітая па дасягненні вугляроднай нейтральнасці да 2060-га года. Вядучыя аўтабрэнды ўжо карэкціруюць сваю стратэгію на найбуйнейшым аўтарынку свету. Пра гэта расказалі ўдзельнікі 4-й Кітайскай міжнароднай выставы імпарту, якая праходзіць гэтымі днямі ў Шанхаі.
Выканаўчы віцэ-прэзідэнт аўтаканцэрна "General Motors" Джуліян Блісет гаворыць, што Кітай ужо паспяхова прасунуўся ў плане электрафікацыі. “Гэта ўжо найбуйнейшы аўтамабільны рынак у свеце і найбуйнейшы ў свеце рынак электракараў, які даволі хутка расце. Мы бачым вялізныя магчымасці ў Кітаі і, вядома, маем намер максімізаваць наш уклад і ўдзел",-- адзначыў ён.
Віцэ-прэзідэнт кітайскага філіяла аўтаканцэрна "Ford" Брэт Берын: "Мы інвесціруем больш за 30 мільярдаў долараў у электрыфікацыю, уключаючы батарэі і тэхналогіі. Да 2030-га 40% машын, якія мы прадаем у свеце, будуць электрафікаваныя".
Генеральны дырэктар кітайскага філіяла аўтаканцэрна "Porsche" Енс Патфаркен: "Паршэ паставіў сабе вельмі амбіцыйную мэту, думаю гэта адна з самых амбіцыйных мэт у аўтаіндустрыі. Мы хочам дасягнуць вугляроднай нейтральнасці ва ўсім ланцужку паставак і выкарыстанні аўтамабіляў да 2030".
Віцэ-прэзідэнт французскай кампаніі па вытворчасці аўтакамплектуючых "Faurecia" Лі Цзінчэн: "Мэты да 2030-га і 2060-га года па дасягненні вугляроднай нейтральнасці – афіцыйнае абавязацельства кітайскага ўрада. Фарэсія цалкам прытрымліваецца іх і, безумоўна, падтрымлівае іх рэалізацыю. энергаспажыванне на 15% і ўсе нашы заводы ў Кітаі ў выніку павінны стаць вугляродна-нейтральнымі".