У Пекіне пройдзе 1-я Кітайская канферэнцыя па пытаннях Інтэрнэт-цывілізацыі
19 лістапада ў Пекінскім нацыянальным кангрэс-цэнтры адбудзецца 1-я Кітайская канферэнцыя па пытаннях Інтэрнет-цывілізацыі. Пра гэта паведамілі на прэс-канферэнцыі.
Мерапрыемства арганізуецца Канцылярыяй Камісіі ЦК КПК па кібербяспецы і інфарматызацыі, Канцылярыяй Камісіі ЦК КПК па пытаннях духоўнай культуры, гаркамам Пекіна і народным урадам Пекіна.
Падчас канферэнцыі плануецца запусціць ініцыятыву аб дзеяннях у галіне сумеснага будаўніцтва Інтэрнэт-цывілізацыі. Акрамя таго, падчас сустрэчы адбудуцца дзесяць буйных мерапрыемстваў, прысвечаных будаўніцтву Інтэрнэт-цывілізацыі ў новую эпоху.