Правінцыя Гуандун лідзіруе ў двухбаковым гандлі з Афрыкай

2021-12-02 13:20:24
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай – найбуйнейшы гандлёвы партнёр Афрыкі ўжо 11 гадоў запар. За першыя 10 месяцаў бягучага года аб'ём гандлю паміж бакамі пераваліў за 200 мільярдаў долараў. І чвэрць гэтай сумы прыпадае на паўднёвакітайскую правінцыю Гуандун.

Зона свабоднага гандлю Наньша прапануе кампаніям зніжаныя падаткі на імпарт і паскоранае абслугоўванне ў адным з самых загружаных партоў свету. Такая палітыка стала адной з прычын росту гандлю паміж правінцыяй і Афрыкай за апошнія 15 гадоў у 14 разоў. Асноўная доля гандлёвых здзелак прыпадае на электроніку і сельгаспрадукцыю. Але кітайскія бізнесмены бачаць вялікі патэнцыял у індустрыі моды, бо афрыканскі рынак адзення і аксесуараў ацэньваецца больш чым у 30 мільярдаў долараў.

Заснавальніца і гендырэктар кампаніі Guangzhou Dawang Garments Ляа Чуньін: "Я вельмі хачу выйсці на афрыканскі рынак. Велізарны патэнцыял, у прыватнасці, ёсць у Нігерыі. Там пражываюць больш за 200 мільёнаў чалавек -- 16% усяго афрыканскага насельніцтва".

У сваю чаргу нігерыйскія бізнесмены таксама шукаюць выгадныя прапановы ў Кітаі напярэдадні сезонных распродажаў і навагодніх свят. Прэзідэнт Асацыяцыі нігерыйскай супольнасці ў Кітаі Максімус Агбона: "Часам бывае цяжка перавесці грошы з Афрыкі ў Кітай праз банк. Я спадзяюся, што Кітай зможа адкрыць больш сваіх банкаў у Афрыцы і арганізаваць транзакцыю юаняў. Нам не трэба весці бізнес замежнай валютай".

Прадпрымальнікі таксама спадзяюцца, што пандэмія не стане прычынай зніжэння тавараабароту паміж Кітаем і Афрыкай.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ