Гандлёвыя цэнтры і рынкі Шанхая ажывіліся ў перадсвяточныя дні

2022-01-20 13:04:17
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай рыхтуецца сустракаць сваё галоўнае традыцыйнае свята — Новы год па месячным календары. Гандлёвыя цэнтры і рынкі Шанхая ажывіліся ў перадсвяточныя дні.

Дырэктар супермаркета Гу Мін адзначыў: "У пачатку месяца мы адкрылі папярэдні продаж нашых паўфабрыкатаў для навагодніх вячэр, аб'ём продажаў вырас амаль у два разы ў параўнанні з мінулым годам. Нашы кветкавыя тавары таксама даволі папулярныя".

Сетка супермаркетаў Carrefour таксама паведамляе аб попыце на святочныя прадукты. Дырэктар прадуктовага аддзела Carrefour у Шанхаі Цянь Фэн: “Сёлета мы дадалі больш новых тавараў. Што тычыцца айчыннай прадукцыі, то супермаркет прапануе пакупнікам садавіну і сухафрукты з Сіньцзяна. Па нашых прагнозах, продаж прадуктаў да свята вырасце на 20% параўнанні з мінулым годам".

Улады Кітая настойліва рэкамендуюць жыхарам краіны адмовіцца ад падарожжаў і заставацца дома на ўсе навагоднія канікулы, каб спыніць распаўсюджанне эпідэміі. Рытэйлеры ўдасканалілі свае анлайн-сэрвісы і лагістыку, каб паспець даставіць кошык святочных прадуктаў да дзвярэй усім жадаючым у максімальна бяспечным рэжыме.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ