Кітайскія анлайн-платформы дапамагаюць малому бізнэсу паспяхова канкурыраваць у глабальным ланцужку паставак

2022-03-31 11:31:39
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Электронная камерцыя і інтэрнэт-платформы дапамагаюць малому бізнэсу ўбудавацца ў глабальныя ланцужкі паставак. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Кітайскага цэнтра міжнародных эканамічных абменаў.

Пандэмія за апошнія два гады істотна паўплывала на сусветны гандаль і глабальныя ланцужкі паставак. Пры гэтым на трансгранічных разліках рэцэсія не адбілася – іх аб'ём толькі вырас. Большая частка такіх здзелак заключалася паміж рытэйлерамі і вытворцамі тавараў. На гэтым фоне эксперты адзначаюць асаблівую важнасць заканадаўчага рэгулявання сектара электроннай камерцыі.

Былы намеснік міністра фінансаў КНР Чжу Гуан'яа: "Лічбавая эканоміка – глабальная транснацыянальная сфера, і абарона з боку закона мае вырашальнае значэнне для ўсіх прадпрымальнікаў, якія працуюць у ёй. Менавіта яна вызначае, як вырашаць праблемы развіцця і бяспекі, як збалансаваць абарону канфідэнцыйных даных і трансгранічныя струмені інфармацыі, як улічваць заканадаўчыя патрабаванні той ці іншай краіны, а таксама міжнародныя нормы".

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ