У Сычуані ўкараняюць эканамічныя стратэгіі для падтрымкі прадпрыемстваў

2022-05-18 13:30:07
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У правінцыі Сычуань улады дапамагаюць бізнесу перажыць пандэмію. Чыноўнікі распрацавалі спецыяльныя стратэгіі для развіцця розных галін мясцовай эканомікі.

Харчовая прамысловасць -- не адзіная галіна ў Сычуані, вымушанай змагацца за выжыванне ва ўмовах COVID-19. Мэнэджар кампаніі па вытворчасці тавараў для кэмпінгу Лю Сіньвэй: "Упраўленне службы занятасці Цінбайцзян горада Чэнду нам вельмі дапамагло. Яны навучылі нашых працоўных новым навыкам і падалі нам на гэта фінансавыя субсідыі. Яны таксама дапамаглі нам наняць больш за 200 супрацоўнікаў".

Намеснік дырэктара адміністрацыі службы занятасці Цінбайцзян Сян Юнюн: “У сакавіку Дэпартамент занятасці і сацыяльнага забеспячэння правінцыі Сычуань распрацаваў 43 стратэгіі, якія дапамогуць прадпрыемствам, выпускнікам каледжаў і тым, хто страціў працу. Гэта, напрыклад, палітыка кампенсацыі страхавых унёскаў па беспрацоўі для прадпрыемстваў, якія не скарачаюць штат. Мы аптымізуем струмені, каб кваліфікаваныя прадпрыемствы, што падаюць заяўкі, маглі атрымаць падтрымку".

Меры, распрацаваныя Дэпартаментам занятасці і сацыяльнага забеспячэння правінцыі Сычуань, таксама накіраваны на стымуляванне сферы паслуг, рознічнага гандлю, індустрыі турызму, транспартнай і харчовай галін. Мясцовыя прадпрымальнікі ўпэўненыя: адрасная падтрымка дапаможа бізнесу перажыць пандэмію.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ