Да 2025 года аб'ём біяэканомікі ў КНР можа дасягнуць 3,28 трлн долараў

2022-05-18 13:32:15
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Дзяржкамітэт КНР па развіцці і рэформах прагназуе рост у краіне біяэканомікі -- галіны, заснаванай на выкарыстанні аднаўляльных біялагічных рэсурсаў. Да 2025 года аб'ём біяэканомікі ў Кітаі павінен дасягнуць 3,28 трлн долараў. Адна з заяўленых мэт – рост у галіне колькасці кампаній з гадавым даходам больш за паўтара мільярда долараў. Прычым, за рахункам рынкавых механізмаў.

Навуковы супрацоўнік Акадэміі макраэканамічных даследаванняў Дзяржкамітэта па развіцці і рэформах Цзян Цзян: "Патрэбныя гарантыі, што кампаніі, занятыя вытворчасцю і распрацоўкай вакцын і лекаў, будуць мець дастатковую норму прыбытку, а значыць і матывацыю для павышэння якасці сваёй працы".

Дзяржкамітэт па развіцці і рэформах раіць кампаніям у першую чаргу засяродзіць намаганні на распрацоўцы генетычных тэстаў і прафілактыцы спадчынных захворванняў -- напрыклад, скрынінгаў па выяўленні генетычных адхіленняў і анкалогій на ранніх стадыях. Іншая важная тэма -- мадэрнізацыя вытворчасці вакцын для павышэння эфектыўнасці барацьбы з цяжкімі інфекцыямі.

Апроч медыцыны, біятэхналогіі патрэбныя сельскай гаспадарцы. Адзін з прыкладаў -- геномны скрынінг. Новы метад селекцыі насення і алейных культур здольны павялічыць ураджайнасць і знізіць залежнасць ад імпартнага насення.

Навуковы супрацоўнік Акадэміі макраэканамічных даследаванняў Дзяржкамітэта па развіцці і рэформах Цзян Цзян: "Рэгіёны з развітой біяіндустрыяй і біяэканомікай, эканамічны кластар Пекін-Цяньцзінь-Хэбэй і дэльта ракі Янцзы могуць дзяліцца сваім вопытам праз розныя праграмы і механізмы і так прасоўваць навуку".

Порт свабоднага гандлю Хайнань таксама ўвойдзе ў спіс рэгіёнаў, якія развіваюць біяэканоміку і біятэхналогіі. А першай значнай мэтай супрацоўніцтва і абмену ведамі стане барацьба з пандэміяй COVID-19. Адзін з актуальных прыкладаў -- стварэнне і вытворчасць тэст-сістэм. Толькі ў Кітаі падчас успышкі штодзень бяруць для аналізу сотні мільёнаў ПЦР-проб. І гэта важны досвед выкарыстання біятэхналогій.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ