Прадстаўнік кітайскага ўрада -- Меры па барацьбе з каранавірусам важна каардынаваць з эканамічнай і сацыяльнай палітыкай

2022-05-19 12:16:42
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Афіцыйны прадстаўнік Дзяржкамітэта па справах развіцця і рэформах КНР Мэн Вэй падчас прэс-канферэнцыі падкрэсліла, што меры па барацьбе з каранавірусам важна каардынаваць з эканамічнай і сацыяльнай палітыкай. У краіне маюць намер павысіць узровень занятасці насельніцтва за кошт падрыхтоўкі новых кадраў. Па меры росту глабальнай інфляцыі, асаблівая ўвага будзе нададзена пастаўкам харчавання і энергіі, а таксама стабілізацыі цэн:

"Мы актывізуем рэгуляванне макраэканамічнай палітыкі, прыкладзём намаганні для пашырэння ўнутранага попыту і будзем садзейнічаць рэалізацыі шэрагу буйных праектаў, выгадных як зараз, так і ў доўгатэрміновай перспектыве. Мы таксама дапаможам прадпрыемствам у больш хуткім аднаўленні вытворчых магутнасцяў і будзем працаваць над паляпшэннем якасці жыцця і дабрабыту насельніцтва", – адзначыла Мэн Вэй.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ