Кітайскі праект па адпраўцы рэсурсаў з усходу на захад садзейнічае абароне навакольнага асяроддзя

2022-05-20 13:42:13
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітайскі праект па перадачы вылічальных рэсурсаў з усходу на захад краіны садзейнічае абароне навакольнага асяроддзя і дае магчымасць краіне дасягнуць вугляроднай нейтральнасці з апярэджаннем графіка.

Цэнтры апрацоўкі даных -- энергаёмістая частка высокатэхналагічнай галіны прамысловасці. Праект па перадачы вылічальных рэсурсаў мяркуе стварэнне новых цэнтраў сістэмы вылічальных магутнасцяў у кітайскай глыбінцы. Вялікая колькасць даных будзе перацякаць з густанаселенага ўсходняга Кітая ў больш свабодную заходнюю для апрацоўкі, што дапаможа скараціць выкіды вуглякіслага газу.

Генеральны дырэктар кампаніі Jiangxing Intelligence Пан Хайцянь адзначыў: "На захадзе Кітая больш свабоднай электраэнергіі, больш экалагічна чыстых энергарэсурсаў, атрыманых ад ветру і сонца. Праграма перадачы электраэнергіі з Захаду на Усход дазволіць цэнтрам апрацоўкі даных атрымаць доступ да "зялёнай" энергіі і павысіць выкарыстанне чыстай энергіі з 20% да 80%. Дзякуючы гэтаму таксама скароцяцца выкіды вуглякіслага газу.

Кіраўнік кампаніі па распрацоўцы тэхналогій штучнага інтэлекту лічыць, што сёння неабходна больш увагі надаваць электраэнергетыцы. Нізкавугляродная трансфармацыя энергасістэмы асабліва актуальная з улікам намаганняў Кітая па энергазберажэнні.

"У Кітаі каля 40% выкідаў вуглякіслага газу прыпадае на энергетыку, і гэта самы вялікі паказчык сярод усіх галін прамысловасці. Для дасягнення мэтаў па змяншэнні вугляроднага следу новая энергія павінна стаць асноўным спосабам энергазабеспячэння", -- сказаў Пан Хайцянь.

Кітайскія эксперты лічаць, што кампаніі будуць выкарыстоўваць перавагі выкарыстання больш якасных нізкавугляродных цэнтраў апрацоўкі даных.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ