У Кітаі развіваюць сістэму аховы здароўя ў сельскіх раёнах

2022-05-25 13:09:23
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Апошнія 10 гадоў у Кітаі актыўна развіваюць сістэму аховы здароўя ў сельскіх раёнах. Гэта адзін з элементаў палітыкі павышэння якасці жыцця і барацьбы з беднасцю. Інвестыцыі ў будаўніцтва сельскіх бальніц, навучанне сельскіх лекараў і развіццё анлайн-медыцыны – як адзначаюць у Дзяржкамітэце па справах аховы здароўя, усе гэтыя меры дапамаглі значна павысіць узровень медыцыны ў сельскіх раёнах і палепшыць даступнасць меддапамогі для бедных жыхароў.

Прадстаўнік Дзяржкамітэта па справах аховы здароўя КНР Хэ Цзіньго: "Мы інвеставалі амаль 1,4 млрд юаняў у паляпшэнне медыцынскіх устаноў у 25 правінцыях. Мы таксама падрыхтавалі больш за 3000 лекараў агульнай практыкі для працы ў сельскай мясцовасці. Усе гэтыя намаганні дапамагаюць скараціць дэфіцыт кадраў у вёсцы і палепшыць там медабслугоўванне".

Развіццё нацыянальнай сістэмы аховы здароўя таксама дапамагло вывесці са стану крайняй галечы 10 мільёнаў сем'яў. Намеснік дырэктара Кітайскага даследчага цэнтра народанасельніцтва і развіцця Чжан Сюін: "Амаль 40% бедных сем'яў аказваюцца за рысай беднасці з-за таго, што не могуць дазволіць сабе медабслугоўванне. Таму мы накіравалі 800 тысяч медработнікаў для збору даных у сельскіх сем'ях і стварэння спецыяльнай сістэмы для скарачэння беднасці шляхам прадастаўлення медпаслуг. Гэтая сістэма магла б дазволіць нам аказваць адрасную медыцынскую дапамогу тым, хто пакутуе на хранічныя і сур'ёзныя захворванні, каб яны маглі выздаравець, вярнуцца да працы і пазбавіцца ад беднасці ".

У будучыні ўлады Кітая маюць намер таксама засяродзіцца на павышэнні дасведчанасці грамадзян аб здаровым ладзе жыцця. Чыноўнікі спадзяюцца, што гэта дапаможа прадухіліць хваробы і павысіць якасць жыцця.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ