Настаўнік мовы жэстаў дапамагае слабым слыхам даведвацца аб барацьбе з пандэміяй

2022-05-26 13:10:59
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Пандэмія -- няпростае выпрабаванне для здаровых людзей, ці варта казаць аб людзях з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі! У гэты перыяд яны сутыкаюцца з вялікімі абмежаваннямі -- для іх ускладнілася камунікацыя і доступ да інфармацыі. Выкладчык мовы жэстаў з Пекіна звярнула ўвагу на сітуацыю і знайшла рашэнне.

Се Ін -- выкладчык мовы жэстаў у пекінскім раёне Шыцзіншань. З таго часу, як пачалася пандэмія, яна дапамагае людзям са слабым слыхам справіцца з новымі праблемамі. Большасць людзей могуць хутка арыентавацца ў сітуацыі па розных каналах камунікацыі, але людзям з абмежаванымі магчымасцямі патрабуецца дадатковая дапамога.

Се Ін адзначыла: "Зносіны і доступ да інфармацыі для іх абцяжараныя. Напрыклад, калі ў жылым комплексе выкарыстоўваюць гучнагаварыцелі, каб паведаміць аб неабходнасці здаць ПЦР-тэсты, людзі, якія слаба чуюць, гэтага не ведаюць. Таму мы паведамляем ім, калі і дзе рабіць тэст. Акрамя таго, мая каманда дапамагла навучыць работнікаў жылога комплексу некаторым асновам мовы жэстаў".

Се Ін здымае відэаролікі і выкарыстоўвае магчымасці стрымінгу, каб інфармаваць сваіх падапечных аб сітуацыі з пандэміяй і супрацьэпідэмічнай палітыцы, яна таксама навучыла іх ключавым тэрмінам і словам, звязаным з тэматыкай COVID.

Се Ін кажа, што людзі са слабым слыхам маюць патрэбу ў большай падтрымцы з боку грамадства, таму яна сабрала каманду з 12 спецыялістаў, якія працуюць у розных раёнах сталіцы.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ