На ўсходзе Кітая праходзіць штогадовы тэатральны фестываль

2021-10-20 13:50:31
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Учжэньскі тэатральны фестываль зноў радуе прыхільнікаў драмы насычанай праграмай! На 10 дзён горад на ўсходзе Кітая ператварыўся ў тэатральныя падмосткі, дзе дэкарацыі для сучасных п'ес - каналы, масты і традыцыйная кітайская архітэктура. Летась штогадовы фестываль адмянілі з-за пандэміі, але сёлета тэатральныя калектывы з усяго Кітая гатовыя здзівіць гледачоў.

«Усходняя Венецыя» - так называюць кітайскі горад Учжэнь за мноства маляўнічых каналаў і мастоў. Пасля гадавога перапынку грандыёзнае тэатральнае свята зноў вярнулася на ўжо знаёмыя вуліцы. Больш за 20 маштабных спектакляў, 18 імерсіўных пастановак, звыш 60 п'ес, а таксама форумы і майстэрні - адзін з галоўных фэстаў Азіі праходзіць у гэтым годзе ўжо восьмы раз. І хоць без прывычнага удзелу замежных калектываў, затое з яркай праграмай маладых кітайскіх драматургаў і рэжысёраў.

Акцёр і пастаноўшчык Учжэньскага тэатральнага фестывалю Хуан Лэй адзначыў: "Учжэньскі тэатральны фестываль - бесперапынны спектакль, таму кожны элемент, уключаючы публіку, выканаўцаў, рэжысёраў, нават мінакоў - гэта частка адной вялікай пастаноўкі".

Драматург Шы Хан заявіў: "Прагулка па Учжэню гэта як прагулка за кулісы: куды б мы ні пайшлі - усюды тэатр. А гэта значыць, вы бачыце, як нараджаецца і расце п'еса. Гэта сапраўды выдатная рэч".

Ва Учжэне на 50 тысяч насельніцтва прыпадае 12 тэатраў. Нават па фасадзе будынкаў відаць: некаторыя з іх цалкам сучасныя, іншыя адрознівае традыцыйная кітайская архітэктура. У любой з іх дастаць квіткі падчас фестывалю - задача не з лёгкіх.

Наведвальнік імпрэзы сказала: "Гэта так складана - паспець купіць білет".

Наведвальнік імпрэзы адзначыла: "У мінулым годзе фестываль адмянілі, і цяпер яшчэ больш гледачоў хочуць яго наведаць. Гэта бачна па продажах квіткоў".

Сёлета тэма фестывалю гучыць як «Пробліск світання", што на думку арганізатараў, адлюстроўвае настрой новых пачынанняў і новых надзеяў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ