Вярхоўны народны суд Кітая правёў форум па супрацоўніцтве судовых органаў

2021-10-29 10:46:40
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Кітаі адбыўся форум па судовым супрацоўніцтве. Падзея праходзіла ў горадзе Цюаньчжоу правінцыі Фуцзянь пры падтрымцы і ўдзеле Вярхоўнага народнага суда КНР. Як заявіў яго старшыня Чжоу Цян, судовыя органы краін, якія ўдзельнічаюць у ініцыятыве "Пояс і шлях", павінны аб'яднаць свой вопыт і забяспечыць вяршэнства закона на глабальным узроўні.

У мжнародным форуме Марскога Шаўковага шляху па судовым супрацоўніцтве сёлета прынялі ўдзел прадстаўнікі судоў і юрысты з двух дзясяткаў краін і трох міжнародных арганізацый. Эксперты абмеркавалі шляхі развіцця ініцыятывы "Пояс і шлях" праз умацаванне супрацоўніцтва ў судовай сферы.

Старшыня Вярхоўнага народнага суда КНР Чжоу Цян адзначыў: "Форум па судовым супрацоўніцтве дапамагае развіваць платформу для судовых абменаў і супрацоўніцтва паміж краінамі "Пояса і шляху", а таксама прадастаўляць надзейныя юрыдычныя паслугі ўсім краінам і забяспечваць высакаякасную рэалізацыю ініцыятывы".

Сустрэчы былі прысвечаны пяці асноўным тэмам, у тым ліку прызнанню і выкананню замежных грамадзянскіх і камерцыйных судовых рашэнняў, а таксама абароне правоў і інтарэсаў экіпажаў суднаў падчас пандэміі.

Ініцыятыва "Пояс і шлях" працягвае пашыраць кола ўдзельнікаў. Да праектаў далучыліся ўжо 140 краін і 32 міжнародныя арганізацыі. Яны працуюць над каардынацыяй у галінах палітыкі, свабоднага гандлю, фінансавай інтэграцыі і абмену досведам. Чжоу Цян падкрэсліў: "Мы будзем адаптавацца да зменлівых умоў, дзяліцца нашым судовым досведам, а сумесна рабіць уклад у агульную скарбонку ведаў і нарошчваць намаганні па ўмацаванні справядлівага і раўнапраўнага міжнароднага парадку на марскіх маршрутах".

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ