Індэкс PMI вытворчага сектара Кітая ў кастрычніку скараціўся да 49,2 пункта
Індэкс PMI вытворчага сектара Кітая ў кастрычніку знізіўся на чатыры дзесятыя працэнты ў адносінах да верасня і склаў 49 і два пункты. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным статыстычным упраўленні КНР. У невытворчым сектары індэкс дзелавой актыўнасці ў кастрычніку заставаўся ў станоўчай зоне, але таксама знізіўся адносна папярэдняга месяца на восем дзесятых працэнта - да пяцідзесяці двух цэлых чатырох дзесятых. Індэкс PMI характарызуе актыўнасць у сектарах эканомікі. Яго значэнне вышэй за пяцьдзесят пунктаў сведчыць аб станоўчай дынаміцы, ніжэй - аб запаволенні.
Супрацоўнік Даследчага цэнтра развіцця Дзяржсавета КНР Чжан Ліцюнь адзначыў: "Бягучыя паказчыкі гавораць, што ў эканоміцы нарастае ціск, сітуацыя становіцца больш складанай. На гэта трэба звяртаць павышаную ўвагу. Але зніжэнне індэксаў PMI носіць кароткатэрміновы характар. Дзякуючы мерам па стымуляванні росту хутка мы зноў убачым станоўчую дынаміку эканамічных паказчыкаў".