Першы кітайскі прэпарат для лячэння COVID-19 праходзіць клінічныя выпрабаванні ў 7 краінах
Распрацаваны кітайскімі навукоўцамі прэпарат ад каронавіруса праходзіць клінічныя выпрабаванні ў сямі краінах, уключаючы ЗША, Бразілію і Філіпіны. Над стварэннем лекаў працавалі спецыялісты з Пекінскага універсітэта Цінхуа, трэцяй Народнай бальніцы горада Шэньчжэнь і кампаніі "Тэншэн Хуачуан". Тэрапеўтычны сродак створаны на аснове антыцелаў тых пацыентаў, хто вылечыўся пасля COVID-19. Прамежкавыя вынікі выпрабаванняў прэпарата ў Кітаі і за мяжой паказалі, што ён зніжае рызыку цяжкага працэсу хваробы і смерці тых, хто заразіўся, як мінімум, на 78 працэнтаў. Кітайскія даследчыкі ўжо падалі заяўку для выхаду лекаў на ўнутраны рынак краіны. Яго могуць ухваліць для выкарыстання ў Кітаі ўжо ў снежні.