Індэкс PMI у вытворчым сектары Кітая ў лістападзе вырас
Індэкс дзелавой актыўнасці – PMI – вытворчага сектара Кітая за лістапад вырас на 0,9 працэнтных пункта і склаў 50,1, выйшаўшы з адмоўнай зоны. Пра гэта паведаміла Дзяржаўнае статыстычнае ўпраўленне КНР. У ведамстве звязваюць паляпшэнне з урадавымі мерамі па стабілізацыі коштаў на сыравіну. У невытворчым сектары паказчык дзелавой актыўнасці ў адыходзячым месяцы заставаўся ў станоўчай зоне, але знізіўся адносна папярэдняга месяца - да 52,3. На думку аналітыкаў ведамства, зніжэнне звязана з абмежавальнымі мерамі, прынятымі ў краіне на фоне ўспышкі каронавіруса.