Народны банк КНР знізіць норму абавязковых рэзерваў для банкаў на 50 базісных пунктаў

2021-12-08 13:01:53
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Народны банк Кітая з пятнаццатага снежня знізіць норму абавязковых рэзерваў для асноўных камерцыйных банкаў на палову працэнтнага пункта. Зніжэнне не закране фінансавыя ўстановы з каэфіцыентам рэзервавання дэпазітаў на ўзроўні пяці працэнтаў. Крок дазволіць вызваліць ліквіднасць у аб'ёме 188 мільярдаў долараў. Рашэнне заклікана падтрымаць развіццё рэальнага сектара эканомікі. Аналітыкі меру адобрылі.

Галоўны эканаміст Bank of China Securities Гуань Таа адзначыў: "Скарачэнне каэфіцыента рэзервавання вызваляе недарагія сярэднетэрміновыя і доўгатэрміновыя актывы. Гэта дапаможа банкам лепш абслугоўваць малыя і сярэднія прадпрыемствы, падтрымліваць рэальную эканоміку і знізіць выдаткі на фінансаванне".

Галоўны эканаміст Morgan Stanley China Сін Цзыцян сказаў: "Фінансавы сектар актывізуе намаганні па падтрымцы прадпрыемстваў шляхам зніжэння падаткаў і выдаткаў, стымулявання спажывання і інвестыцый у экалагічную інфраструктуру. У спалучэнні з больш мяккай грашова-крэдытнай палітыкай гэта забяспечыць аднаўленне росту крэдытавання".

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ