Партыя вакцын з Кітая прыбыла ў Нікарагуа

2021-12-14 12:57:39
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

200 тыс. доз вакцыны "Сінафарм" атрымаў урад Нікарагуа. Самалёт з Кітая прыбыў у сталіцу краіны, дзе змагаюцца з новай хваляй інфекцыі. Паводле афіцыйнай справаздачы, зараз у Манагуа прышчэплена 69% насельніцтва.

Дарадца прэзідэнта Нікарагуа па інвестыцыях і гандлі Лаўрэана Артэга Мурыльё адзначыла: "Мы надзвычай рады паведаміць народу Нікарагуа добрую навіну аб тым, што нашы дыпламатычныя адносіны і сувязь з Кітаем адноўлены. Мы вельмі шчаслівыя".

На мінулым тыдні Кітай і Нікарагуа аднавілі дыпламатычныя сувязі пасля таго, як краіна Нікарагуа разарвала адносіны з Тайванем. Кітай паабяцаў аказаць Нікарагуа дапамогу ў барацьбе з пандэміяй і садзейнічаць двухбаковаму супрацоўніцтву.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ