Аргкамітэт Алімпійскіх гульняў выпусціў новае кіраўніцтва па барацьбе з эпідэміямі

2021-12-15 13:01:32
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У аргкамітэце Алімпійскіх гульняў заявілі, што ў мэтах бяспекі ўдзельнікаў спартыўнага мерапрыемства распрацаваны новыя антыкавідныя правілы. Абноўленае кіраўніцтва прадугледжвае канкрэтныя інструкцыі і больш дакладныя патрабаванні да прыбыцця і ад'езду дэлегацый. Цяпер удзельнікам не абавязкова знаходзіцца на цэнтралізаваным каранціне.

Пры гэтым, неабходна прайсці поўную вакцынацыю прынамсі за 14 дзён да прыбыцця ў Пекін, а таксама зрабіць два тэсты на нуклеінавую кіслату на працягу 96 гадзін да вылету. Яшчэ адна праверка будзе праведзена па прыбыцці на мытню Кітая. У час Гульняў будуць зведзены да мінімуму кантакты спартсменаў са знешнім светам. Абавязковае патрабаванне - нашэнне масак і штодзённы медагляд. Згодна з кіраўніцтвам, спартсмены і асобы, якія іх суправаджаюць, павінны пакінуць краіну на працягу 48 гадзін пасля фінальнага спаборніцтва.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ