У Пекіне стартаваў 40-дзённы адлік да пачатку зімовых Алімпійскіх гульняў
У Пекіне стартаваў 40-дзённы адлік да пачатку зімовых Алімпійскіх гульняў, якія пройдуць у кітайскай сталіцы з 4-га па 20-га лютага наступнага года. Як паведаміў прэзідэнт Алімпійскага камітэта РФ Станіслаў Пазнякоў, Расія актыўна рыхтуецца да ўдзелу ў Алімпіядзе. Зараз 92 спартсмены выйгралі білеты на зімовыя Гульні, уключаючы каманды па фігурным катанні, хакеі і кёрлінгу. Адборачныя этапы да зімовай Алімпіяды завершацца 16-га студзеня наступнага года. У гэты час трэнеры кожнай каманды прадставяць канчатковы спіс адабраных спартоўцаў у Алімпійскі камітэт: “У Кітаі выступяць 216 атлетаў з Расіі. Да гэтага старту наша каманда падыходзіць, маючы ў складзе як вопытных спартсменаў, так і маладых прэтэндэнтаў на медалі. Агульны прыярытэт зараз у тым, каб цалкам забяспечыць ім умовы для выхаду на пік формы, раскрыць іх патэнцыял і яго максімальную рэалізацыю на маючых адбыцца Алімпійскіх гульнях".
Амерыканская гарналыжніца Жаклін Уайлз адзначыла: «Пекін стане першым у гісторыі горадам, які прымае і зімовыя, і летнія Алімпіяды. Я з нецярпеннем чакаю магчымасці набыць што-небудзь у Кітаі».
Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Украіны Сяргей Бубка вельмі натхнёны: “Кітай мае вельмі багаты вопыт правядзення Алімпійскіх гульняў і першакласныя спартыўныя збудаванні. Правядзенне зімовых Алімпійскіх гульняў і развіццё зімовых відаў спорту маюць вялікае значэнне для Кітая і Азіі. Каля 100 чалавек з Украіны адправяцца ў Пекін для удзелу ў зімовых Алімпійскіх гульнях. Ёсць спадзяванні, што зборная Украіны пакажа добрыя вынікі ў біятлоне і фрыстайле. Я шмат разоў быў у Кітаі і жадаю кітайскаму народу атрымаць асалоду ад гэтых Алімпійскіх гульняў".